6 траўня 2024, панядзелак, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У лонданскім парку ўвекавечылі палёт ласкі на дзятле

2

У лонданскім парку, дзе напачатку сакавіка ласка палётала на дзятле, усталявалі памятную шыльду жывёлінам.

Надпіс на ёй абвяшчае: «Гарадскі парк Хорнчэрч. Дом ласкі, асядлаўшай дзятла». Пра гэта паведамляе The Telegraph.

Памятную шыльду ўсталяваў мясцовы жыхар, 30-гадовы Стывен Крос (Stephen Cross). Адзначаецца, што мужчыну дапамагалі ягоныя сябры з лонданскага рэкламнага агенцтва Karmarama Сайман Конар (Simon Connor), Сэм Уокер (Sam Walker) і Джо Дэ Соўза (Joe De Souza), піша Lenta.ru.

Фотагалерэя жывёлін, якія наважылі асядлаць сваіх субратаў

Знак быў усталяваны ў суботу, 8 сакавіка, без ведама адміністрацыі парку і мясцовых уладаў. На гэты момант невядома, як адміністрацыя ўстановы паставілася да ініцыятывы мясцовага жыхара.

«Калі я ўсталёўваў знак, то спаткаўся з некаторымі мінакамі. Размаўляючы з імі, зразумеў, што людзі сапраўды ганарацца гэтым фота. Спадзяюся, адміністрацыя парку пакіне памятную шыльду», - распавёў Крос.

Палёт ласкі на дзятле ў парку Хорнчэрч зняў фатограф-аматар Марцін Ле-Мэй. Фатаграфія, якую ў сваім Twitter упершыню апублікаваў арнітолаг Джэйсан Уорд, менш чым за пяць дзён набрала каля 6,5 тысячы капіяванняў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках