7 траўня 2024, aўторак, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штабамі баевікоў у Данбасе кіруе расейскі генерал

5
Штабамі баевікоў у Данбасе кіруе расейскі генерал

Абстрэламі Краматорска і Марыупаля ў Данецкай вобласці кіраваў генерал-маёр Расеі Аляксей Завізьён.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацсетцы Facebook напісаў дарадца кіраўніка СБУ Маркіян Лубкоўскі.

Адзначаецца, што Службай бяспекі Украіны атрыманая дакладная інфармацыя аб удзеле ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны кадравых вайскоўцаў вышэйшага каманднага складу МА РФ, піша apostrophe.com.ua.

«Устаноўлена, што ў мэтах каардынацыі ваенных дзеянняў з удзелам прадстаўнікоў незаконных узброеных фармаванняў РФ (як кадравых, так і наймітаў) на часова акупаваных тэрыторыях Данецкай вобласці, вядзенне агульнага камандавання названымі сіламі ў фармаце аператыўнага штаба з выкарыстаннем расейскай баявой тэхнікі і комплексаў радыёлакацыйнай і гукавой выведкі ў Данецку са студзеня 2015 у складзе асноўнага камандавання ў рамках ратацыйнай камандзіроўкі знаходзіцца начальнік штаба, грамадзянін Расейскай Федэрацыі, пазыўны «Алагір», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што гаворка ідзе пра генерал-маёра Завізьёна Аляксея Уладзіміравіча, 1965 года нараджэння, ураджэнца г. Нарвы (Эстонія). Згодна з ягоным паслужным спісам, Завізьён у 1986 годзе скончыў Чэлябінскую вышэйшую танкавую камандную вучэльню, у 1997 годзе – вайсковую акадэмію бранятанкавых войскаў ім. Маліноўскага. З 1986 года праходзіў вайсковую службу ў Забайкальскай вайсковай акрузе, а таксама ўдзельнічаў у баявых дзеяннях у Чачэніі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках