6 траўня 2024, панядзелак, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Арлоўскі прызначаны намеснікам старшыні Мытнага камітэта

3
Уладзімір Арлоўскі прызначаны намеснікам старшыні Мытнага камітэта

Дыктатар прызначыў Уладзіміра Арлоўскага намеснікам старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.

Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 11 сакавіка. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе дыктатара.

Уладзімір Арлоўскі нарадзіўся ў 1968 годзе ў Магілёве. Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Акадэмію кіравання.

У мытных органах Уладзімір Арлоўскі з 1994 года. Пачынаў службу з пасады інспектара мытнага паста "Хімвалакно" Магілёўскай мытні. Пазней узначаліў аддзел тарыфнага рэгулявання гэтай мытні, затым прызначаны намеснікам начальніка мытні - начальнікам Бабруйскага мытнага паста, намеснікам начальніка мытні ў арганізацыі мытнага афармлення і кантролю.

У 2007 годзе пераведзены ў Берасцейскую мытню, дзе працаваў намеснікам начальніка мытні ў арганізацыі мытнага афармлення і кантролю.

З 2010 да 2014 год - начальнік управы арганізацыі мытнага кантролю ДМК Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках