7 траўня 2024, aўторак, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Fitch назваў галоўную пагрозу для расейскіх нафтавых кампаній

3
Fitch назваў галоўную пагрозу для расейскіх нафтавых кампаній

Дэфіцыт замежнага фінансавання і абмежаваны доступ да новых тэхналогій ужо праз некалькі гадоў можа прычыніцца да падзення аб'ёмаў здабычы.

Уведзеныя ЗША і краінамі ЕЗ санкцыі з’яўляюцца для расейскай нафтагазавай галіны вялікай небяспекай, большай чым нізкія кошты нафты, адзначаецца ў справаздачы Russian Oil and Gas Under Sanction, падрыхтаванай міжнародным рэйтынгавым агенцтвам Fitch, піша РБК.

Праведзеныя экспэртамі Fitch стрэс-тэсты паказваюць, што расейскія кампаніі могуць вытрымаць кошт нафты на ўзроўні $55/бар цягам некалькіх гадоў. Тым больш што падзенне курсу рубля дапамагло кампенсаваць страты ад зніжэння нафтавых коштаў за кошт памяншэння сабекошту здабычы і капіталаўкладанняў. Аднак дэфіцыт замежнага фінансавання можа прычыніцца да зніжэння аб'ёму інвестыцыі, патрэбных для падтрымання нафтаздабычы.

На думку экспэртаў Fitch, расейскія камерцыйныя банкі наўрад ці змогуць даць нафтавікам значныя аб'ёмы новага фінансавання і, пераважна будуць прадаўжаць існую запазычанасць. У той жа час шэраг праектаў у нафтагазавай галіне можа быць прафінансаваны за кошт сродкаў Фонду нацыянальнага дабрабыту (ФНБ) і ўгод з кампаніямі з-за межаў ЗША і ЕЗ, у першую чаргу, з Кітая.

Што да абмежавання доступу да сучасных тэхналогій, то ў Fitch мяркуюць, што бліжэйшым час гэта не паўплывае істотна на здабычу нафты і газу, аднак у сярэднетэрміновай перспектыве аб'ёмы здабычы могуць прыкметна знізіцца. «Значнае павелічэння выкарыстання такіх тэхналогій, як гарызантальнае бурэнне і гідраразрыў пласта, дазволіла кампенсаваць зніжэнне здабычы на традыцыйных спелых радовішчах. Аднак гэта зрабіла Расею больш залежнай ад паставак заходняга абсталявання – дзель імпарту ў сферы нафтавага абсталявання перасягае 50%. Расейскім вытворцам спатрэбіцца некалькі гадоў, каб замясціць асноўную частку імпартаванага абсталявання, пры гэтым дэталі з рынкаў, дзе не ўводзіліся санкцыі, магчыма, будуць больш нізкай якасці», - адзначаецца ў справаздачы Fitch.

У сакавіцкім прагнозе Управа энэргетычнай інфармацыі пры міністэрстве энэргетыкі ЗША (EIA) падвысіла чаканы сярэднегадавы кошт нафты маркі Brent на 2015 год амаль на $2 за барэль. Паводле новых разлікаў, сярэднегадавы кошт складзе $59,5 за барэль, тады як паводле лютаўскага прагнозу ён быў $57,56 за барэль.

У пачатку сакавіку 2015 Wall Street Journal паведаміла, што кошт нафты, больш-менш стабілізаваўся на ўзроўні $60 за барэль, зноў могуць абрынуцца праз нястачу месца ў сховішчах. Запасы сырой нафты ў ЗША дасягнулі найбольшага за апошнія 80 гадоў ўзроўню, у выніку чаго сховішчы нафты апынуліся запоўненыя прыкладна на 70%. У іншых краінах вольнага месца ў сховішчах, паводле звестак WSJ, засталося яшчэ менш: у Японіі - не больш за 20%, а ў еўрапейскіх краінах - у найлепшым выпадку 10%. На думку экспэртаў WSJ, такая сітуацыя нясе ў сабе новым абвалам нафтавых коштаў прыкладна да $30 за баэль.

Падчас сённяшніх ранішніх таргоў на біржы ICE кошт ф'ючэрсаў на нафту маркі Brent з пастаўкай у красавіку 2015 апусціўся ніжэй за адзнаку $56 за барэль. Апошні раз так нізка кошт Brent апускаўся 11 лютага 2015 года. Аднак у другой палове дня кошт барэля Brent вырас да $57,3, што на 1,6% вышэй за ўзровень закрыцця ўчорашніх таргоў. Fitch назваў галоўную пагрозу для расейскіх нафтавых кампаній.

Фота: ТАСС

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках