7 траўня 2024, aўторак, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вясна ў Беларусі чакаецца цяплейшай, чым звычайна

Вясна ў Беларусі чакаецца цяплейшай, чым звычайна

Cярэднесезонная тэмпература паветра будзе вышэйшай за кліматычную норму.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі 11 сакавіка ў Менску паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю і радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў, піша БелаПАН.

«У гэтым годзе сакавік будзе цяплейшы, чым звычайна, ападкі - блізу кліматычнай нормы. Калі казаць агулам пра вясну, то яна ў гэтым годзе таксама чакаецца цяплейшай, чым звычайна, сярэднесезонная тэмпература паветра - вышэйшая за кліматычную норму», - адзначыў сіноптык.

Паводле ягоных слоў, на наступным тыдні, 16-17 сакавіка, «уладу над надвор'ем возьме чарговы цыклон, надвор'е будзе спрыяльнае, будзе свяціць сонца, тэмпература днём плюс 5-10°С, месцамі да плюс 12°С».

«Наступны тыдзень чакаецца даволі камфортны. Але, на жаль, паводле папярэдніх звестак, 20 сакавіка надвор'е сапсуецца, да краіны падыдзе цыклон. Чакаюцца ападкі рознай інтэнсіўнасці», - паведаміў Рабаў.

Ён таксама адзначыў, што студзень у гэтым годзе быў даволі вільготным, а люты - вельмі сухім. Такі люты бывае прыкладна адзін раз на 12 гадоў. Не было гэтай зімой і працяглых моцных маразоў.

«Вясна ў гэтым годзе наступіла даволі рана. На большай частцы тэрыторыі краіны - 19-20 лютага - на адзін месяц раней, а на паўднёвым захадзе - на пачатку лютага, што на два месяцы раней за звычайныя тэрміны», - сказаў Рабаў.

Паводле ягоных слоў, тэмпература паветра ў першай дэкадзе сакавіка была на 6-8 градусаў вышэйшай за кліматычную норму. «Такое цяпло ў першай дэкадзе сакавіка бывае прыкладна адзін раз на 15-20 гадоў. Ападкаў выпала 97% ад нормы, але яны размяркоўваліся нераўнамерна, больш за ўсё - на Магілёўскай вобласці», - адзначыў сіноптык.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках