7 траўня 2024, aўторак, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

95-гадовы спартовец устанавіў сусветны рэкорд (Відэа)

3

Новы сусветны рэкорд у бегу на 200 метраў для бегуноў не маладзейшых за 95 гадоў з гэтага часу складае 55,48 секунды.

Вядома, рэкардсмэн бег з хуткасцю амаль утрая ніжэйшай, чым хуткасць, паказаная падчас устаноўленага рэкорду Усэйна Болта, але лічбы ўсё адно робяць уражанне, бо былы дантыст Чарльз Югстэр праз пяць гадоў адсвяткуе стогадовы юбілей, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Дасягненне Чарльза Югстэра, устаноўленае на лёгкаатлетычных спаборніцтвах у Лондане, робіць моцнае ўражанне яшчэ і таму што яму ўдалося палепшыць ранейшы рэкорд больш чым на 2 секунды. Час на спрынтэрскай дыстанцыі вельмі значны нават для такога ўзросту.

Рэкардсмэн пражыў амаль усё жыццё ў Лондане, але цяпер жыве ў Цюрыху. Ён мяркуе, што давёў, што ставіць і дасягаць мэты можна ў кожным узросце.

Чарльзу Югстэру, паведамляе Independent, належаць рэкорды Вялікабрытаніі ў бегу на 60, 100 і 200 метраў. Цікава, што займацца бегам ён пачаў даволі нядаўна - у 85 гадоў. Прычым, у спаборніцтвах рэкардсмэн удзельнічае толькі з мінулага года. Дагэтуль ён проста бегаў у сваё задавальненне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках