6 траўня 2024, панядзелак, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Частка Гомеля пакрылася дымам

5
Частка Гомеля пакрылася дымам

Смугу і пах смалі заўважаюць жыхары розных раёнаў Гомеля.

Ратавальнікі кажуць аб масавых узгараннях травы і кустоў. У многіх выпадках людзі падпальваюць іх наўмысна. Толькі 9 сакавіка і толькі ў Гомельскім раёне пажарныя 8 разоў выязджалі на тушэнне расліннасці.

У МНС нагадваюць, што практычна кожную вясну з-за такіх падпалаў травы гараць хаты, атрымліваюць траўмы і гінуць людзі. У мінулым годзе загінулі 5 чалавек, прычым чацвёра з іх выпальвалі расліннасць на прысядзібных надзелах.

У апошнія дні падпалы зарэгістраваныя амаль ва ўсёй вобласці. Знішчаны чатыры будынкі. Як паведамляе БелТА са спасылкай на абласную ўправу МНС, самая складаная сітуацыя ў паўднёвых раёнах. За апошнія тры дні ў вобласці зарэгістравана больш за 120 выпадкаў выпальвання расліннасці. Плошча пашкоджання дасягае 100 га. Ратавальнікі заклікалі жыхароў Гомельшчыны ўстрымацца ад выкарыстання агню падчас навядзення парадку на зямлі.

Фота з архіву

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках