6 траўня 2024, панядзелак, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ дасць Украіне $17,5 млрд

9

Рада дырэктараў МВФ ухваліла выдачу Украіне $17,5 млрд паводле праграмы EFF.

Рада дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду зацвердзіла новую 4-гадовую крэдытную праграму Extended Fund Facility (EFF, механізм расшыранага крэдытавання або Extended Fund Facility па-ангельску) на 17,5 млрд даляраў, ці 12,348 спецыяльных правоў пазычання, замест ранейшай праграмы Stand-by на 17 млрд даляраў, паведамляе lb.ua.

Пастанова была прынятая сёння ў Вашынгтоне, піша "Інтэрфакс-Украіна". "Я рада паведаміць, што рада дырэктараў МВФ сёння ўхваліла праграму EFF на 12,348 СПП (блізу 17,5 млрд даляраў) з Украінай", - заявіла дырэктарка-распарадчыца МВФ Крысцін Лагард.

Міністарка фінансаў Наталля Ярэська сёння заявіла, што першая рата крэдыту можа скласці 5 млрд даляраў.

Агульная сума фінансавай дапамогі для Украіны, які будзе разблакаваная пасля ўхвалення крэдытнай праграмы радай дырэктараў МВФ, складзе 40 млрд даляраў ЗША, казала раней Лагард. Гэтыя грошы выдасць як МВФ, так і іншыя міжнародныя арганізацыі і ўрады краін Захаду.

Праграмы EFF накіраваны на падтрымку краін, якія сутыкнуліся з сур'ёзнымі праблемамі аплатнага балансу, і зазвычай зацвярджаюцца на трохгадовы тэрмін (украінская - даўжэйшая), тады як крэдыты Stand-by - на 1-2 гады. Акрамя таго, тэрмін вяртання сродкаў крэдытаў EFF пачынаецца праз 4,5 года і расцягваецца на пяць гадоў, у той час як паводле праграмы Stand-by выплаты пачынаюцца праз 3 гады і доўжацца два гады (для кожнай раты асобна).

У сваёй гісторыі Украіна адзін раз ужо падпісвала EFF-пагадненне. Гэта было пасля жнівеньскага крызісу 1998 года, калі МВФ за чатыры гады выдаў Украіне 1,19 млрд спецыяльных правоў пазычання. Надалей МВФ падпісваў з Украінай чатыры праграмы Stand-by, апошняя з якіх на 11 млрд СПП.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках