5 траўня 2024, Нядзеля, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Wall Street Journal: Еўропа аточаная не сябрамі, а «вогненным колам»

2
The Wall Street Journal: Еўропа аточаная не сябрамі, а «вогненным колам»

Краінам ЕЗ трэба новае аб'яднанне для абароны ад агрэсіўнай Расеі на ўсходзе і ісламістаў на поўдні.

Пра гэта ў сваім артыкуле для Wall Street Journal пішуць былы генеральны сакратар NATO Хаўер Салана і спецыяліст у пытаннях замежнай палітыкі ЕЗ Стывен Блокманс, паведамляе ZN.ua .

«Расейская акупацыя Крыма, дэстабілізацыя Усходняй Украіны і правакацыі, якія Расея вядзе ў паветранай прасторы краін-удзельніц ЕЗ, падарвалі сістэму бяспекі, якая ўсталявалася пасля Халоднай вайны. Існуе небяспека вайсковай атакі і акупацыі Еўропы. У гэты ж час, кроў Сірыі расцяклася за межы яе межаў. Лівію ахоплівае гвалт: узброеныя кантрабандысты перапраўляюць усё большую колькасць нелегальных мігрантаў праз Міжземнае мора і джыхадзісты пастаянна ладзяць усе новыя тэракты», - гаворыцца ў артыкуле.

На думку экспэртаў, радыкалы дома і крывавыя канфлікты ля межаў зрабілі пытанне бяспекі слабым месцам еўрапейскага інтэграцыйнага праекта. Еўропа цяпер аточаная не сябрамі, а «вогненным колам», якое распасціраецца ад Блізкага Усходу праз Каўказ да межаў Украіны.

Прычыны ўзнікнення такой сітуацыі, на думку аўтараў артыкула, у тым, што краіны ЕЗ гадамі скарачалі свае выдаткі на войска. Акрамя таго, паміж краінамі-удзельніцамі няма адзінства ў шматлікіх пытаннях. У прыватнасці, яны па-рознаму ацэньваюць небяспекі і адэкватныя дзеянні ў адказ на іх. Акрамя таго, праблемы даверу адзін да аднаго ствараюць перашкоды для пабудовы адзінай стратэгічнай культуры.

«Еўразвязу пара звярнуцца да рашучых і на канкрэтных крокаў і паляпшаць апарат вайсковага супрацоўніцтва», - гаворыцца ў артыкуле Саланы і Блокманса.

Яны раяць у чэрвені на саміце Еўрапейскай Рады дамовіцца аб канкрэтных кроках у стварэнні Еўрапейскага абароннага звязу, які будзе дапамагаць NATO з бяспекай у рэгіёнах. Акрамя таго, аўтары артыкула раяць ЕЗ распрацаваць новую абаронную стратэгію і спрасціць фінансавыя механізмы.

Салана і Блоксман раяць Еўразвязу праводзіць больш амбітную замежную палітыку, каб паменшыць рызыку дэстабілізацыі краін па суседству. У гэты ж час, цяперашні генеральны сакратар NATO Енс Сталтэнбэрг заклікаў ЕЗ не дубляваць функцыі NATO пры стварэнні адзінага войска. У той жа час, Сталтэнбэрг падкрэсліў, што «еўрапейцам варта самім пастанаўляць, якім чынам ім варта арганізаваць супрацоўніцтва ў сферы абароны і бяспекі».

У мінулым верасні на саміце ва Уэльсе лідары краін-удзельніц NATO дамовіліся павялічыць свае выдаткі на абарону да 2% ад ВУП.

Але на самой справе гэты план NATO выканала толькі Эстонія, калі не браць у разлік ЗША, на плечы якіх і без таго падае ільвіная доля фінансавання абароннага аб'яднання.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках