5 траўня 2024, Нядзеля, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лілія Шаўцова: Расейская сістэма пайшла ўразнос, Крэмль не кантралюе падзеі

29
Лілія Шаўцова: Расейская сістэма пайшла ўразнос, Крэмль не кантралюе падзеі

Расейскае кіраўніцтва не ведае, што далей рабіць.

У Расеі ўсе нечакана сталі ўсведамляць, што Крэмль не кантралюе падзеі і не ведае, што з гэтымі падзеямі рабіць.

Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» піша Лілія Шаўцова, старшая навуковая супрацоўніца Брукінгскага інстытута - аднаго з найважнейшых аналітычных цэнтраў ЗША.

«Сістэма пайшла ўразнос. І прысутнасць альбо адсутнасць Пуціна - альбо ягоная замена - ужо нічога не зменіць. Пачалося такое, што ўсе нечакана сталі ўсведамляць, відаць, таго не жадаючы і супраціўляючыся ўсведамленню: Крэмль не кантралюе падзеі і не ведае, што з гэтымі падзеямі рабіць!» - напісала Шаўцова.

На яе перакананні, ні вайна ва Украіне, ні эканамічны крызіс у Расеі не змаглі прымусіць расейскую тусоўку «апрытомнець і спалохацца».

«Згуба Барыса Нямцова нечакана выявіла ступень распаду і гнілля таго, што павінна быць дзяржавай. І яны там замітусіліся... Гэта помста Нямцова адтуль…», - піша экспэрт.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках