4 траўня 2024, Субота, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тайсан назваў украінца лепшым баксёрам Усходняй Еўропы

1

Абсалютны чэмпіён свету Майк Тайсан назваў украінца Васіля Ламачэнку лепшым баксёрам Усходняй Еўропы.

Пра гэта паведамляе «24 канал».

«Мой былы трэнер Кас Д'Амата, калі б ён быў жывы, палюбіў бы гэтага хлопца. Абарона - вось, што вылучае яго», - заявіў Тайсан.

Са слоў амерыканца, Ламачэнка знаходзіцца на першым месцы ў ягоным асабістым рэйтынгу лепшых усходнееўрапейскіх баксёраў, нягледзячы на поспехі расейскага чэмпіёна паводле версіяў WBO, WBA і IBF у паўцяжкай катэгорыі Сяргея Кавалёва і казахстанца Генадзя Галоўкіна, які валодае тытуламі WBC, IBO і WBA у сярэдняй вазе.

Ламачэнка з'яўляецца чэмпіёнам паводле версіі Сусветнай баксёрскай арганізацыі (WBO) у паўлёгкай вазе (да 57,2 кілаграм). На прафесійным рынгу 27-гадовы ўкраінец атрымаў тры перамогі і пацярпеў адну паразу. У аматарскай кар'еры ён правёў 396 баёў, у якіх саступіў толькі аднойчы Баксёр таксама здабыў два залатыя медалі на Алімпіядах у Пекіне і Лондане. На гэты момант ураджэнец Адэскай вобласці пражывае ў Лос-Анджэлесе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках