5 траўня 2024, Нядзеля, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кікабідзэ: «Калі Пуцін спатыкнецца, з яго свае ж скуру злупяць»

11
Кікабідзэ: «Калі Пуцін спатыкнецца, з яго свае ж скуру злупяць»

Так было і ў СССР.

«Расея - вельмі незвычайная краіна. Калі Пуцін спатыкнецца, з яго свае ж скуру злупяць. Так і ў СССР было: пакуль ты моцны, цябе не чапалі, як толькі з табой нешта здараецца - цябе затоптвалі», - у інтэрв'ю часопісу «Новы час» сказаў грузінскі актор і выканаўца Вахтанг Кікабідзэ.

«Расейцы проста забыліся гісторыю. Цяпер многім, напэўна, падабаецца, што ў іх новыя тэрыторыі з'явіліся, што мора новае ёсць. Яны ўжо не звяртаюць увагу на тое, што гэта не іх зямля», - адзначыў Вахтанг Кікабідзэ.

Ён падкрэсліў, што Пуцін ведае, што ні адна краіна не хоча ўвязвацца ў гэтую вайну. «Але наступнай можа быць Прыбалтыка. А Грузія наогул па-за чаргой. У нас у любы момант вайна можа пачацца», - сказаў грузінскі актор.

Ён адзначыў, што грузіны ўмеюць памятаць дабро. «Калі ў нас пачалася вайна, украінцы былі першымі, хто прыехаў нас абараняць. Сем ці восем украінцаў тут загінулі. Таму цяпер шмат нашых хлопцаў паехалі да вас», - падкрэсліў Вахтанг Кікабідзэ.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках