5 траўня 2024, Нядзеля, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анжаліка Борыс атрымала папярэджанне ў Камітэце дзяржкантролю

4
Анжаліка Борыс атрымала папярэджанне ў Камітэце дзяржкантролю

Лідару Саюза палякаў у Беларусі Анжаліцы Борыс вынеслі папярэджанне і паведамілі, што справа ў дачыненні да яе прыпыненая.

Размова са следчым павінна была адбыцца яшчэ 9 сакавіка, аднак была перанесеная праз невядомыя прычыны. Са слоў Анжалікі Борыс, улады спрабавалі абвінаваціць прадстаўнікоў Саюза палякаў у дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі, паведамляе «Радыё Рацыя».

- Крымінальная справа не будзе распачатая, таму што для гэтага няма падстаў. Я была папярэджаная за маю дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі Саюза палякаў. Кожны месяц са мной будзе праводзіцца прафілактычная гутарка. Я думаю, што заўсёды ёсць імавернасць распачынання справы, калі ты займаешся грамадскай дзейнасцю. Аднак, паколькі справа палітычная, то яна сёння можа быць прыпыненая, а заўтра можа стаць справай крымінальнай, - заявіла Борыс.

Усе запрашэнні ў Камітэт дзяржкантролю будуць весціся праз адваката Анжалікі Борыс і час першай прафілактычнай гутаркі яшчэ не прызначаны. Для Анжалікі Борыс сённяшняя пастанова стала нечаканым падарункам у святочны дзень: менавіта сёння 12 сакавіка 10 гадоў таму яна была абраная старшынёй незалежнага Саюза палякаў.

Папярэдні выклік Анжалікі Борыс ва Управу дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Гарадзенскай вобласці адбыўся 27 лютага гэтага года. Падчас двухгадзіннай гутаркі старшы інспектар органаў унутраных спраў Ханько выказаў здагадку, што яна разам з паплечнікамі дзейнічае ад імя незарэгістраванай арганізацыі, якой, на думку следчага, з'яўляецца Саюз палякаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках