5 траўня 2024, Нядзеля, 10:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іларыёнаў: Сілавая і фінансавая апоры Пуціна паралізаваныя

48
Іларыёнаў: Сілавая і фінансавая апоры Пуціна паралізаваныя

Скасаванне візіту Пуціна ў Казахстан і інфармацыя пра ягоныя "хваробы" прымушаюць задумацца, дзе ён і ў якім стане.

Былы дарадца прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, старшы навуковы супрацоўнік вашынгтонскага Інстытута Катона Андрэй Іларыёнаў мяркуе, што, зыходзячы з падзей апошніх некалькіх тыдняў, найбліжэйшым часам Расею могуць чакаць кадравыя змены ва ўрадзе. Пра гэта ён напісаў у сваім ЖЧ.

"Па сканчэнні амаль двухтыднёвай жорсткай барацьбы пад дываном, карціна поля бітвы, што адкрылася для грамадскасці да вечара ўчорашняга дня, амаль не пакідае сумненняў у яе выніках. Партыя "крыві і бабла" (у адпаведнасці з тэрміналогіяй палітолага Андрэя Піанткоўскага) панесла цяжкія страты і адступае па ўсім фронце пад націскам партыі "вялікай крыві", - падкрэсліў Іларыёнаў.

Ён выказаў здагадку, што будучыя гісторыкі могуць назваць гэтыя падзеі "змовай генералаў". "На праўду: з аднаго боку - падпалкоўнік, а з другога - суцэльныя генералы: два генерал-палкоўнікі, тры генералы войска", - адзначыў экспэрт.

Экс-дарадца Пуціна мяркуе, што сілавая і фінансавая апоры "нацыянальнага лідара", напэўна, паралізаваныя.

"Адсутны з 27 лютага Іваноў (кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта РФ генерал-палкоўнік у адстаўцы Сяргей Іваноў) з'явіўся ў публічнай прасторы, замацаваўшы хаўрус з РПЦ або, як мінімум, гарантуючы яе нейтральную пазіцыю. Патрушаў (сакратар Савета бяспекі Расеі генерал войска Мікалай Патрушаў) на пасяджэнні СБ у Пяцігорску прыняў капітуляцыю Кадырава (кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава). Рэмчукоў (намеснік старшыні Грамадскай палаты горада Масквы, гендырэктар і галоўны рэдактар "Незалежнай газеты" Канстанцін Рэмчукоў) з ложы Вялікага тэатра паведаміў пра будучую адстаўку Сечына (прэзідэнта "Раснафты" Ігара Сечына). Падобна на тое, прадвызначаная і адстаўка Калакольцава (міністра ўнутраных спраў РФ генерал-палкоўніка Уладзіміра Калакольцава) - нягледзячы на зняпраўджванне распаўсюджаных раней чутак. Іншымі словамі, сілавая і фінансавая апоры "нацыянальнага лідара", відавочна, паралізаваныя", - падкрэсліў Іларыёнаў.

Ён таксама нагадаў, што, у адрозненне ад Іванова, які "з’явіўся", учора "знік" Пуцін. "Скасаванне ягонага візіту ў Казахстан і актыўна прасунутая ў грамадскую прастору інфармацыя пра ягоныя "хваробы" прымушаюць задумацца пра тое, дзе ён фізічна знаходзіцца на сёння і ў якім менавіта стане", - падкрэсліў аўтар.

Іларыёнаў адзначыў, што калі прапанаваны ім аналіз сітуацыі правільны, то цягам найбліжэйшых дзён варта чакаць адстаўкі з пасады прэм'ер-міністра Расеі Дзмітрыя Мядзведзева і прызначэння на яе цяперашняга кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта РФ Сяргея Іванова. "Дзярждума пад кіраўніцтвам Нарышкіна забяспечыць правільнае галасаванне яе членаў", - мяркуе экспэрт.

Ён выказаў здагадку, што пасля замены прэм'ер-міністра расейцам могуць паведаміць аб адстаўцы Пуціна. "Грамадскасць, відавочна, будзе паінфармаваная аб тым, што нацыянальны лідар мае патрэбу ў заслужаным адпачынку", - паведаміў Іларыёнаў.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках