5 траўня 2024, Нядзеля, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя прыпыніла дзейнасць 20 аптэк

12
Міністэрства аховы здароўя прыпыніла дзейнасць 20 аптэк

З пачатку 2015 Міністэрства аховы здароўя прыпыніла дзейнасць 20 аптэк Беларусі праз парушэнні рэцэптурнага продажу лекаў.

Таксама фармацэўты назіраюць памяншэнне колькасці пакупнікоў. Пра гэта «Еўрарадыё» падчас прэс-канферэнцыі паведаміў міністр аховы здароўя Васіль Жарко.

З 19 кастрычніка ў Беларусі дзейнічае пастанова Міністэрства аховы здароўя №66. Згодна з дакументам, рэцэпты застаюцца ў аптэках на месяц. Пры гэтым пералік лекаў, якія прадаюцца паводле рэцэптаў і без іх, не змяніўся. Мэтай, якой хацела дамагчыся ведамства, стала памяншэнне выпадкаў самалячэння і павелічэнне адказнасці лекараў за выпісаныя лекі.

«Я ўжо казаў пра тое, што калі дзяржаўная сетка аптэк выконвала нашы пастановы паводле рэцэптурнага водпуску, то прыватная грашыла, і грашыла добра. Цяпер магу сказаць, што 99% выконвае нашы патрабаванні. Але ўсіх мы праверыць не можам. Да прыкладу, з 2015 года мы прыпынілі дзейнасць блізу 20 аптэк праз парушэнні пастановы. Але аптэк у нас больш за 3000. І адзінкавыя выпадкі бываюць», - сказаў Васіль Жарко.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках