5 траўня 2024, Нядзеля, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падпісанне пагаднення паміж РФ і Паўднёвай Асеціяй адкладзенае

11
Падпісанне пагаднення паміж РФ і Паўднёвай Асеціяй адкладзенае

Запланаванае на 11 сакавіка падпісанне дамовы аб хаўрусе паміж Расеяй і Паўднёвай Асеціяй адкладзенае на нявызначаны тэрмін.

Гэта пастанова Крамля стала нечаканай і амаль скандальнай, яна заспела знянацку ўсіх уключна з ужо прыбылай на цырымонію ў Маскву дэлегацыяй з Цхінвалі і нават з пратакольным аддзелам МЗС РФ, піша расейская газета "Взгляд".

"Прычыны такой нечаканай пастановы ніхто не бярэцца каментаваць. Напрыклад, старшыня камітэта міжнародных спраў парламента РПА Дзмітрый Тасоеў заявіў газеце, што "не валодае інфармацыяй", хоць раней актыўна ўдзельнічаў і ў абмеркаваннях, і ў падрыхтоўцы новай дамовы.

У МЗС Расеі таксама не выказалі ахвоты дзяліцца сваімі меркаваннямі, папрасіўшы адправіць запыт, які будуць разглядаць да трох дзён. Такія паводзіны расейскаму замежнапалітычнаму ведамству звычайна не ўласцівыя, што таксама сведчыць аб спантаннасці таго, што адбываецца.

Частку паўднёваасецінскай дэлегацыі вестка заспела ва Уладзікаўказе, а некаторых - ужо ў Маскве. Такога павароту падзей не чакаў ніхто, тым больш што рыхтавалася пагадненне доўга і месцамі цяжка: перанос (тым больш на нявызначаны тэрмін) падпісання такога кшталту дакументаў усяго за суткі да гадзіны ікс - беспрэцэдэнтная падзея. А паколькі практычна ніякай афіцыйнай інфармацыі на гэтую тэму няма, то эфір, як гэта заўсёды бывае ў такіх выпадках, у момант запоўніўся дамарослымі версіямі і канспіралагічнымі тэорыямі"- піша газета.

Журналісты выказалі некалькі версій таго, што адбываецца. З іх слоў, зрыў падпісання такога важнага дакумента мог стаць вынікам унутрыпалітычнай сітуацыі ў самой Паўднёвай Асеціі, або абвастрэння расейска-грузінскіх стасункаў. Спасылаліся таксама і на надзвычайную загружанасць прэзідэнта Расеі.

Аднак, напярэдадні стала вядома аб тым, што запланаваны візіт Уладзіміра Пуціна ў Астану скасаваны праз раптоўную хваробу расейскага прэзідэнта.

"Візіт скасаваны, відавочна, што Пуцін захварэў", - заявіла крыніца агенцтва Reuters ва ўрадзе Казахстана, якая пажадала застацца невядомай.

Відавочна, зрыў падпісання дамовы з Паўднёвай Асеціяй таксама адбыўся з прычыны загадкавай хваробы расейскага лідэра. Такі інцыдэнт адбыўся ўпершыню за 15 гадоў знаходжання Пуціна ва ўладзе.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках