5 траўня 2024, Нядзеля, 0:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава і Дубарэзава возьмуць удзел у мас-старце на ЧС у біятлоне

1
Домрачава і Дубарэзава возьмуць удзел у мас-старце на ЧС у біятлоне

У жаночым мас-старце на чэмпіянаце свету ў біятлоне ў фінскім Кантыялахці возьмуць удзел дзве беларускі.

Гонка адбудзецца 15 сакавіка, піша БелТА.

Дар'я Домрачава выступіць у гэтым тыпе праграмы як спартоўка, якая ўваходзіць у 15 наймацнейшых біятланістак агульнага заліку Кубка свету (Домрачава лідаруе). Анастасія Дубарэзава трапіла ў лік удзельніц мас-старту з 29-м рэйтынгам дзякуючы баоам, набраным на цяперашнім чэмпіянаце свету (38).

Дар'я Домрачава ў гэтым сезоне перамагала ў мас-стартах двойчы - на чацвёртым этапе ў Оберхофе і на пятым этапе ў Рупольдынгу.

У заліку гонак з агульнага старту Дар'я Домрачава займае 4-е месца (120 балаў). Анастасія Дубарэзава кубкавых балаў у гэтай дысцыпліне не мае. Лідаруе Кайса Мякярайнен з Фінляндыі (139).

Склад мужчынскага мас-старту канчаткова вызначыцца пасля індывідуальнай гонкі, якая адбудзецца сёння ўвечары. З беларусаў шанцы ўзяць удзел у заключнай гонцы чэмпіянату свету мае толькі Юрый Лядаў.

Фота: AP

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках