5 траўня 2024, Нядзеля, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсень Яцэнюк: Украіна знаходзіцца ў стане вайны з ядравай дзяржавай

5
Арсень Яцэнюк: Украіна знаходзіцца ў стане вайны з ядравай дзяржавай

Ніхто не верыў, што ўкраінскае войска зможа стрымаць дзясяткі тысяч тэрарыстаў і вайскоўцаў РФ.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцэнюк падчас справаздачы аб ста днях працы Кабміна, інфармуе Цензор.нет.

"Ніхто нават з нашых заходніх партнёраў не верыў 8 месяцаў таму ў тое, што наша войска, якое было цалкам разбуранае рэжымам Януковіча пры наўпроставай падтрымцы РФ, зможа стрымліваць дзясяткі тысяч расейскіх тэрарыстаў і вайскоўцаў РФ", - адзначыў ён.

Менавіта гэтым, на думку Яцэнюка, Украіна давяла, што з'яўляецца годнай еўрапейскай дзяржавай.

Акрамя гэтага Яцэнюк нагадаў, у якім стане была Украіна у момант стварэння новага Кабінета міністраў.

"Краіна па вушы ў мільярдных пазыках, краіна, якая была карумпаванай і дэмаралізаванай, краіна, у якой не было газу ў газавых сховішчах і даляраў, каб яго набыць", - удакладніў ён, дадаўшы, што да гэтага яшчэ дадаліся новыя праблемы.

"Знішчана 20% эканомікі Украіны, разбомбленыя шахты ў выніку баявых дзеянняў, мільён перасяленцаў, якія ў выніку гэтага вымушаныя пакінуць свае дамы, іх трэба забяспечваць з дзяржбюджэту", - заявіў Яцэнюк.

Таму ён удакладніў, што Кабмін і ўся Украіна зацікаўленыя ў тым, каб вайна скончылася як мага хутчэй.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках