5 траўня 2024, Нядзеля, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарадца Камароўскага: Польшча - мэта расейскай інфармацыйнай агрэсіі

1
Дарадца Камароўскага: Польшча - мэта расейскай інфармацыйнай агрэсіі

Польшча ў адказ на ўкраінскі крызіс збіраецца правесці вучэнні ва ўсёй краіне.

Пра гэта заявіў дарадца прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага ў абароне, генерал Станіслаў Казей, піша The New York Times. З ягоных слоў, гаворка ідзе пра «поўны комплекс практыкаванняў, у якіх будуць задзейнічаныя ўсе дзяржаўныя элементы - урад, міністэрства, улады рэгіёнаў», паведамляе РБК.

Станіслаў Казей адзначыў, што Расея вядзе інфармацыйную вайну супраць Захаду, і ў гэтым плане «Польшча ўжо даўно - мэта расейскай агрэсіі».

На фоне ўзмацнення абароны Польшчы ў сувязі з украінскім крызісам кіраўнік польскага Мінабароны Томаш Сімоняк заявіў, што звярнуўся да ЗША з просьбай разгледзець магчымасць паставак Варшаве крылатых ракет «Тамагаўк». Мінабароны плануе абсталяваць ракетамі падводныя лодкі новага тыпу. Цяпер ракеты «Тамагаўк» знаходзяцца на ўзбраенні ў ЗША і Вялікай Брытаніі.

Улетку гэтага года ў Польшчы запланаваныя вучэнні сіл хуткага рэагавання NАТO. Як паведамляе Польскае агенцтва друку са спасылкай на крыніцу ў NАТO, першыя вучэнні на польскай тэрыторыі пройдуць у чэрвені. Першая фаза гэтых вучэнняў сіл хуткага рэагавання пройдзе ў Чэхіі і Нідэрландах. У Польшчы вучэнні пройдуць ля горада Жаганя і будуць уключаць у сябе ўдары з паветра, выкарыстанне ВПС і дэсантных войскаў. Як адзначаў Сімоняк, у вучэннях возьмуць удзел блізу 10 тысяч вайскоўцаў NАТO.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках