5 траўня 2024, Нядзеля, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент заклікаў Расею вывесці войскі з Украіны

9
Еўрапарламент заклікаў Расею вывесці войскі з Украіны

Дэпутаты Еўрапарламента заклікалі Расею выконваць міжнародныя абавязанні і асудзілі ваенную агрэсію і "гібрыдную вайну" супраць Украіны.

Пра гэта паведамляе Deutsche Welle.

"Еўрапарламент заклікае Расею да дээскалацыі, адклiкання яе войскаў з украінскай тэрыторыі і аднаўлення статус-кво да анэксіі", - гаворыцца ў дакладзе ацэнкі дзейнасці высокай прадстаўніцы ЕЗ у пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі за 2014.

Дакумент быў ухвалены абсалютнай большасцю галасоў у Страсбургу ў чацвер, 12 сакавіка.

Што тычыцца санкцый, то іх укараненне было зноў падтрыманае. Дэпутаты нагадалі, што санкцыі могуць быць змененыя як у бок паслаблення, так і ў бок узмацнення ў залежнасці ад развіцця падзей і, перш за ўсё, ад рэалізацыі менскіх дамоўленасцей.

Кажучы пра Украіну і іншых усходніх суседзяў ЕЗ, дэпутаты адзначылі, што ў адпаведнасці з артыкулам 49 пагаднення ЕЗ, гэтыя краіны могуць падаваць заяўкі на сяброўства ў Еўразвязе пры ўмове захавання Капенгагенскіх крытэраў, прынцыпаў дэмакратыі, фундаментальных свабод, правоў меншасцяў і вяршэнства права. Парламент зноў вітаў падпісанне пагадненняў аб асацыяцыі з Грузіяй, Малдовай і Украінай і паабяцаў дапамагчы гэтым краінам у правядзенні рэформаў.

Падчас галасавання прадстаўнікі групы аб'яднаных левых прапаноўвалі ўнесці ў тэкст шэраг паправак, у тым ліку заклікаць Еўропу да адмовы ад пагадненняў аб асацыяцыі, але не змаглі набраць неабходную падтрымку. За іх прапановы галасавалі блізу 100 дэпутатаў з 650 зарэгістраваных у зале.

Яны таксама хацелі заклікаць ЕЗ спыніць палітыку санкцый у дачыненні да Расеі. Гэта прапанова левых набрала 272 галасы, аднак гэтага ўсё роўна выявілася недастаткова для яе ўключэння ў выніковы дакумент.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках