5 траўня 2024, Нядзеля, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

1 ліпеня цыгарэты знікнуць з вітрын беларускіх крамаў

23
1 ліпеня цыгарэты знікнуць з вітрын беларускіх крамаў

Інфармацыя аб тытунёвых вырабах з гэтага дня можа быць указаная толькі ў выглядзе спісу з указаннем назвы і кошту прадукту.

«Мы клапоцімся пра здароўе нашых людзей, але пры гэтым не абмяжоўваем правы курца», - паведаміла намесніца міністра гандлю Ірына Наркевіч.

Наркевіч нагадала, што ўсе суб'екты гаспадарання да 1 ліпеня прывядуць месцы продажаў у адпаведнасць з нормамі заканадаўства, «каб не было візуалізацыі выгляду цыгарэт».

«Гэтае новаўвядзенне тычыцца ўсіх аб'ектаў гандлю - і буйных, і дробных. Нават у кіёску, дзе цяпер пачкі з цыгарэтамі знаходзяцца на другой лініі, іх адтуль прыбяруць», - падкрэсліла намесніца міністра.

Таксама будзе забароненая вытворчасць і абарачэнне не курыльных тытунёвых вырабаў, прызначаных для смактання, вырабленых з тытуню і не тытунёвай сыравіны, паведамляе БелТА.

Акрамя гэтага, пад забарону патрапіць вытворчасць і продаж тавараў, якія імітуюць вонкавы выгляд ці якія выкарыстоўваюць у сваіх назвах назвы тыпаў тытунёвых вырабаў.

Ірына Наркевіч адзначыла, што ў 2014 годзе продаж тытунёвых вырабаў у Беларусі знізіўся на 9,4% да ўзроўню папярэдняга года, алкагольных напояў - на 7%.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках