5 траўня 2024, Нядзеля, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнікі аптэкі абакралі яе на паўмільярда

4
Супрацоўнікі аптэкі абакралі яе на паўмільярда

Загадчыца і дзве супрацоўніцы адной з аптэк РУП "Фармацыя" ў Бабруйску абвінавачваюцца ў незаконным авалодванні 400 млн рублёў.

Як паведамляе БелаПАН, цягам трох гадоў загадчыца аптэкі, дзейнічаючы ў змове з бухгалтарам і касірам, выкрадала грашовыя сродкі прадпрыемства.

Загадчыца давала загады падначаленым не паказваць частку грашовых сродкаў падчас прыёмкі прыбытку ад медыцынскіх работнікаў, якія рэалізоўвалі лекавыя сродкі і спадарожныя тавары паводле дамовы. Пры гэтым уносіліся хлуслівыя звесткі ў бухгалтарскія ды іншыя дакументы. Такім чынам, абвінавачаныя авалодалі грашовымі сродкамі прадпрыемства на суму блізу 400 млн рублёў.

Бухгалтарка схавалася і была абвешчаная ў міжнародны вышук. Яе затрымалі супрацоўнікі паліцыі ў Санкт-Пецярбургу, пасля чаго яна была экстрадаваная ў Беларусь.

У дачыненні да абвінавачаных расследуецца справа, распачатая паводле часткі 4 артыкула 210 Крымінальнага кодэкса (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учынены групай асобаў у асабліва вялікай суме). Загадчыца і бухгалтарка ўзятыя пад варту, касірка знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках