5 траўня 2024, Нядзеля, 2:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія кіраўнікі крадуць мільярдамі

52
Беларускія кіраўнікі крадуць мільярдамі

Распачата шэсць крымінальных спраў у дачыненні да службовых супрацоўнікаў беларускіх прадпрыемстваў.

Даючы справаздачу аб праведзенай працы, прэс-служба Генпракуратуры паведаміла 12 сакавіка аб распачынанні адразу шасці крымінальных спраў у дачыненні да службовых супрацоўнікаў беларускіх прадпрыемстваў. Агульная сума шкоды, прычыненая супрацьпраўнай дзейнасцю, - амаль 8 мільярдаў рублёў. Але ў працэсе следства яна можа павялічыцца, піша «Народная Воля».

Падрабязнасцяў аб кожнай са спраў не паведамляецца, але агучаная інфармацыя нясе іншую каштоўнасць. Мы можам казаць пра апетыты шэрагу кіраўнікоў і спосабы атрымання багацця ад службовай дзейнасці.

Такім чынам, у дачыненні да намесніка гендырэктара ААТ «Менскі мясакамбінат» і ягоных падначаленых - начальнікаў аддзела і цэха распачатая крымінальная справа паводле ч.3 арт.424 КК («Злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі»). Фігуранты падазраюцца ў арганізацыі паставак дарагой прадукцыі пад выглядам больш таннай за межы Беларусі. «Іх дзеяннямі была прычыненая шкода названаму таварыству на суму 1 млрд 260 млн рублёў», - канстатуюць ў паведамленні.

Аналагічны крымінальны артыкул - у справе галоўнага заатэхніка ААТ «УваравічыЭліт», пасада якога цяпер ужываецца з прыстаўкай экс-. Нібыта на загад кіраўніка падначаленыя скрывілі звесткі справаздач, прычыніўшы шкоду на суму больш за 200 млн рублёў.

Паведамляючы пра кіраўнікоў менскага ТАА і дырэктара «аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў» Ваўкавыскага раёна, назвы прадпрыемстваў не агучваюць. А шкада. Першы кіраўнік падазраецца ў прычыненні шкоды свайму прадпрыемству больш як на 290 млн рублёў, другі - «у незаконным выкарыстанні аўтатранспарту ў асабістых мэтах», што прычыніла шкоду на суму больш за 80 млн рублёў.

Намеснік дырэктара яшчэ аднаго ананімнага ТДА падазраецца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў на суму больш 726 млн рублёў. Распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт.243 КК («Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў»). І, нарэшце, экс-дырэктара і галоўнага інжынера ААТ «Модуль» прыцягваюць да крымінальнай адказнасці паводле арт.428 КК («Службовая халатнасць»). Паводле звестак праваахоўнікаў, «з прычыны неналежнага выканання службовых абавязкаў» гэтыя асобы прычынілі свайму прадпрыемству шкоду на суму 5,4 млрд рублёў.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках