5 траўня 2024, Нядзеля, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўзятары ўбачаць гульню вачыма футбалістаў

1
Заўзятары ўбачаць гульню вачыма футбалістаў

Гішпанская стартап-кампанія FirstV1sion інтэгруе камеры вяшчальнай якасці ў футбольныя цішоткі.

Кампанія збіраецца прыцягнуць у свой праект інвестыцыі сумай 5 млн еўраў. Патрэбную суму плануецца сабраць з дапамогай краўдфандынгу і паўабаронцы футбольнага клуба «Барселоны» Андрэса Іньесты ў якасці прамоўтэра тэхналогіі. У FirstV1sion таксама інвеставала мясцовая тэлекамунікацыйная кампанія Telefonica - 60 тысяч еўраў у абмен на 7 адсоткаў акцый, перадае hi-news.ru.

FirstV1sion абяцае высокую якасць відэа з камеры, усталяванай у футболку гульца на грудзях. На сайце кампаніі гаворыцца, што камера непрыкметная і бяспечная ў выкарыстанні, а таксама дае магчымасць фанатам адчуць хуткасць гульні ды эмоцыі, якія перажывае футбаліст. Футболкі выкарыстоўваюць радыёчастотную тэхналогію перадачы звестак у радыусе да 100 метраў без якіх-небудзь затрымак сігналу.

Выпрабаванні ў рэальных варунках пацвердзілі жыццяздольнасць вырабу FirstV1sion. У адным з матчаў Барселона - Рэал Мадрыд тэставае вяшчанне глядзелі 20 млн чалавек. Відэа транслявалі 150 тэлекампаній ва ўсім свеце.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках