5 траўня 2024, Нядзеля, 11:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвійскі генерал: Калі прыйдуць «зялёныя чалавечкі» - іх хутка выб'юць

5
Латвійскі генерал: Калі прыйдуць «зялёныя чалавечкі» - іх хутка выб'юць

Латвійскіх земесаргаў навучаюць належным чынам, апалчэнне кантралюе тэрыторыю краіны, 99% моладзі ў яго шэрагах - патрыёты.

Таму, калі ў Латвіі з'явяцца так званыя «зялёныя чалавечкі», яны атрымаюць належны адпор і надоўга тут не затрымаюцца. Пра гэта газеце Latvijas avīze распавёў камандзір Земесардзе, брыгадны генерал Леанід Калніньш, піша rus.DELFI.lv.

Што да дзеянняў падчас «гадзіны ікс», генерал растлумачыў, што ў кожнага атрада Земесардзе ёсць інструкцыі, што менавіта рабіць для рэалізацыі агульнага аператыўнага плана. «Калі нейкі земесарг кажа, што не ведае, што трэба рабіць - ён, хутчэй за ўсё, не з'явіўся на навучанне», - растлумачыў Калніньш.

65% земесаргаў параўнальна маладыя - ім не больш за 35 гадоў. Пры гэтым моладзь паставілася вельмі правільна: пры апытанні 18-22 летніх, чаму яны наважылі ўступіць у шэрагі народнага апалчэння, 99% спаслаліся на свой патрыятызм, адзначыў генерал.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках