6 траўня 2024, панядзелак, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Муратаў: Друкаваная версія «Новай газеты» можа быць скасаваная

3
Дзмітрый Муратаў: Друкаваная версія «Новай газеты» можа быць скасаваная

Выпуск папяровай версіі расейскай «Новай газеты» пасля травеньскіх святаў можа быць прыпынены з фінансавых прычын.

Пра гэта паведаміў галоўны рэдактар выдання Дзмітрый Муратаў у інтэрв'ю тэлеканалу «Дождж».

Ён растлумачыў, што выданне не можа канкураваць з СМІ, якія фінансуюцца дзяржавай, а «аднаго з акцыянераў увесь час імкнуцца застрашыць, думаючы, што ён удзельнічае ў кіраванні рэдакцыйнай палітыкай».

З ягоных слоў, магчымасць размяшчаць рэкламу стала «палітычным бонусам».

«У гэтых варунках мы хочам быць людзьмі, якія ўсім заплацяць за ўсё - партнёрам, друкарням - і сысці без запазычанасці, - сказаў Муратаў. - У нас няма ніякіх праблем з кантэнтам, у нас праблема з палітычнай сістэмай, якая катэгарычна не дае магчымасці ні прыцягваць інвестараў, ні акцыянераў, ні рэкламу. Рэклама ў нас з'яўляецца платай за лаяльнасць, а мы не можам быць лаяльнымі. У нас няма цэха вытворчасці лаяльнасці».

«Новая газета» пачала выходзіць 1 красавіка 1993 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках