7 траўня 2024, aўторак, 2:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: У мозгу чалавека ёсць «GPS-навігатар»

6
Навукоўцы: У мозгу чалавека ёсць «GPS-навігатар»

Амерыканскія навукоўцы высветлілі, чаму лунацікі могуць рухацца ў сне без сутыкненняў з перашкодамі.

Даследнікі з Langone Medical Centre ў Нью-Ёрку высветлілі, што лунацікі здольныя арыентавацца ў прасторы ў сне дзякуючы аўтаномнай GPS-падобнай сістэме ў галаўным мозгу, паведамляе Daily Mail.

Навукоўцы правялі шэраг эксперыментаў над лабараторнымі мышамі, у якіх ёсць сістэма навігацыі, падобная з чалавечай. Яна кантралюе дакладнасць рухаў у прасторы і адчуванне напрамку, піша korrespondent.net.

Падчас адсочвання актыўнасці гэтага адцінку мозгу высветлілася, што ягоная дзейнасць не тармозіцца падчас сну.

У хуткай REM-фазе яна захоўвае ранейшы ўзровень, а ў фазе павольнага сну нейроны наадварот праяўляюць вялікую актыўнасць у параўнанні з перыядам няспання.

«Мы ўжо даўно ведаем, што мозг функцыянуе падчас сну. Але цяпер мы ведаем, як ён паводзіць сябе ў кантэксце нашага адчуванні прасторы ў сне», - адзначае прафесар Джордж Бузсакі.

Навукоўцы мяркуюць, што ў далейшым гэта даследаванне здольнае дапамагчы глыбей зразумець навігацыйныя праблемы людзей з хваробай Альцгеймера і іншымі неўралагічнымі хваробамі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках