6 траўня 2024, панядзелак, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарвард па-ранейшаму найлепшы ўніверсітэт у свеце

4
Гарвард па-ранейшаму найлепшы ўніверсітэт у свеце

Гарвардскі ўніверсітэт (ЗША) захаваў першы радок у рэпутацыйным рэйтынгу, які складаецца брытанскім часопісам Times Higher Education (THE).

Універсітэт Кембрыджа (Вялікая Брытанія) пацясніў з другой пазіцыі Масачусецкі тэхналагічны інстытут (ЗША), а Універсітэт Оксфарда (Вялікая Брытанія) з трэцяга - Стэнфардскі ўніверсітэт (ЗША), піша "Штодзённік".

У першую дзясятку таксама ўвайшлі Універсітэт Каліфорніі ў Берклі, Прынстанскі ўніверсітэт, Ельскі ўніверсітэт, Каліфарнійскі інстытут тэхналогій і Калумбійскі ўніверсітэт.

Як і варта было чакаць, беларускія ВНУ ў рэйтынгу не згадваюцца. Затое ў рэйтынг трапілі дзве расейскія ВНУ - 25-е месца заняў МДУ, а СПБГУ трапіў у групу ВНУ, якія занялі месца з 71-га да 80-га.

Рэйтынг быў падрыхтаваны на падставе адказаў 10,5 тысяч прафесараў з 142 краін, якія апублікавалі навуковыя працы і працуюць у гэтай сферы не менш за 15 гадоў.

Фота: Corbis

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках