6 траўня 2024, панядзелак, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва можа адмовіцца ад газу з Расеі ўжо налета

7
Літва можа адмовіцца ад газу з Расеі ўжо налета

У канцы 2014 года Літва абсталявала ўласны тэрмінал для паставак звадкаванага газу.

Са слоў міністра літоўскай энэргетыкі Рокаса Масюліса, цяпер завод можа забяспечыць газам ўсю краіну без паставак ад Газпрама. Існуе імавернасць, што ў 2016 годзе Літва зусім адмовіцца ад расейскага газу, паведамляе Расейская служба BBC.

«Тэхнічна мы можам абзавесціся газам толькі з дапамогай тэрмінала, таму налета мы будзем параўноўваць яго прапановы пастаўшчыкоў і Газпрама, і абярэм найбольш эканамічна карысны для нас варыянт», - заявіў Масюліс.

«Кантракт, які мы падпісалі з Газпрамам, заканчваецца сёлета. Налета ён павінен быць перагледжаны: ці ён будзе падоўжаны, ці яшчэ што-небудзь адбудзецца, - патлумачылі сітуацыю ў Сейме, дзе, аднак, уважаюць, што поўнае спыненне супрацоўніцтва Літвы з расейскай кампаніяй малаімавернае.

У прэс-службе Газпрама каментаваць заяву міністра не сталі, спаслаўшыся на тое, што ён выказаў толькі «нейкія здагадкі» аб будучых перамовах з расейскай кампаніяй.

Летась Літва падпісала пяцігадовы кантракт з нарвежскай Statoil на пастаўку танкерамі 540 млн кубаметраў звадкаванага газу ў год. Гэта можа забяспечыць крыху больш за палову ўсяго бытавога спажывання газу ў краіне. У канцы лютага Litgas падпісаў пагадненне, паводле якога ў 2016 годзе могуць быць арганізаваныя пастаўкі звадкаванага газу ад амерыканскай кампаніі Cheniere Energy.

Крыніца адзначае, што аб'ёмы спажыванага прыроднага газу ў Літве апошнія некалькі гадоў імкліва зніжаюцца - як праз больш цёплыя зімы, так і праз актыўнае выкарыстанне альтэрнатыўных відаў паліва. Сумарна Літва спажывае блізу 3 млрд кубаметраў газу ў год.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках