6 траўня 2024, панядзелак, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянера з Гарадка будуць судзіць за абразу чыноўніка

7
Апазіцыянера з Гарадка будуць судзіць за абразу чыноўніка

Грамадскі актывіст Леанід Аўтухоў параўнаў чыноўніка з «тэрарыстам у Луганску і Данецку».

Запіс з такімі словамі ён пакінуў у кнізе скаргаў рэгіянальнага цэнтра занятасці, абураны паводзінамі кіраўніка ўстановы Пятра Прасолава. Чыноўнік напісаў заяву ў міліцыю, паведамляе сайт праваабарончага цэнтра "Вясна".

12 сакавіка ў сябра Партыі БНФ Леаніда Аўтухова ўзялі тлумачэнні. Паводле ягоных слоў, справу рыхтуюць для перадачы ў суд.

"Участковы інспектар Уладзімір Касноў паведаміў мне, што кіраўнік цэнтра занятасці напісаў скаргу аб абразе. Міліцыя распачала адміністратыўную справу паводле артыкула 9.3 "Абраза, свядомае прыніжэнне гонару і годнасці, выказанае ў непрыстойнай форме" КаАП. Але я не думаю, што тут мела месца нейкая непрыстойнасць. Кніга скаргаў для таго і існуе, каб вышэйшае начальства рэагавала на тое, што там выкладзена. А я напісаў, што 13 лютага, калі я прыйшоў у цэнтр занятасці, кіраўнік установы паводзіў сябе груба, "як тэрарысты ў Луганску і Данецку". На мой погляд, мела месца і парушэнне заканадаўства: мяне незаконным чынам знялі з уліку аб беспрацоўі. Падчас разбору гэтага пытання і здарыўся інцыдэнт. Паводле гэтых фактаў я яшчэ месяц таму падаў скаргу ў пракуратуру", - распавёў Леанід Аўтухоў.

Актывіст не выключае, што пададзеная ў міліцыю скарга за абразу - гэта помста кіраўніка цэнтра занятасці. Бо пракуратура праводзіць праверку работы ўстановы. Леанід Аўтухоў паведаміў пракурору, што цэнтр занятасці прапануе беспрацоўным вакансіі, якіх напраўду не існуе. І таму непасрэдна на прадпрыемствах у працаўладкаванні або адмаўляюць, або прапануюць іншую працу, якая, скажам, не адпавядае кваліфікацыі, або працаваць трэба за вельмі нізкі заробак.

Аўтухоў быў вымушаны некалькі разоў адмовіцца ад прапанаванай працы, бо з цэнтра занятасці яго накіроўвалі на адную пасаду, а на месцы прапаноўвалі зусім іншую. Пасля трох такіх няўдалых спроб з цэнтра занятасці яму паведамілі, што ён парушыў правілы, і цяпер яго здымаюць з уліку аб беспрацоўі. Атрыманае ім пісьмовае папярэджанне аб зняцці з уліку датавалася 23-м студзеня, але ў ім гаварылася, што з уліку Леаніда Аўтухова знялі яшчэ 14 студзеня. Каб удакладніць даты, а галоўнае, выказаць сваю нязгоду, 13 лютага ён прыйшоў у цэнтр занятасці, як рабіў гэта штомесяц.

"Гэты дзень быў прызначаны падчас майго мінулага візіту. Пакуль мы высвятлялі з супрацоўніцай цэнтра, на якой падставе мяне знялі, у нашую размову ўмяшаўся Пятро Касноў. Ён паводзіў сябе груба, крычаў, і я наважыў зрабіць запіс пра гэта ў кнізе скаргаў. Гэта маё законнае права - скардзіцца. І я хацеў, каб на грубыя паводзіны чыноўніка была адпаведная рэакцыя ягонага кіраўніцтва - каб яму патлумачылі, што так рабіць недапушчальна", - кажа Леанід Аўтухоў.

Калі суд прызнае параўнанне з "тэрарыстам у Луганску і Данецку" абразай, Леанід Аўтухоў можа быць аштрафаваны на суму да 20 базавых адзінак.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках