7 траўня 2024, aўторак, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банк развіцця забярэ нявыкарыстаныя грошы «сямейнага капіталу»

8
Банк развіцця забярэ нявыкарыстаныя грошы «сямейнага капіталу»

Урад прыняў пастанову аб парадку вяртання ў бюджэт нявыкарыстаных сродкаў сямейнага капіталу.

Папаўненнем бюджэту за кошт фонду зоймецца Банк развіцця, піша "Ежедневник".

Грошы на сямейны капітал паступаюць шматдзетным сем'ям з сум падаходнага падатку, які выплачвае кожны беларус. Мяркуецца, што па дасягненні 18 гадоў адно з дзяцей шматдзетнай сям'і можа выкарыстоўваць гэтыя грошы для абмежаваных мэт - гаворка ідзе пра суму 10 тысяч даляраў.

Згодна з пастановай Саўміна, грошы павінны размяшчацца на рахунках у Беларусбанку. Пакуль урад яшчэ не вызначыў, якой будзе адсоткавая стаўка такога дэпазіту. Паводле папярэдніх разлікаў Міністэрства фінансаў, штогод адсоткі будуць налічвацца паводле стаўкі LIBOR - гэта стаўка для дэпазітаў на адзін год у далярах на Лонданскім міжбанкавым рынку.

Па грошы сям'я можа звяртацца ў выканкам - трэба напісаць заяву. Калі выканкам ухваліць выдаткі, то сям'я павінна звярнуцца ў Беларусбанк, а ён пералічыць грошы на аплату рахункаў згодна з зацверджанымі мэтамі выкарыстання.

Калі ж сям'я не напісала заяву аб распараджэнні сямейным капіталам на працягу 3 гадоў пасля спаўнення дзіцяці 18 гадоў, то сродкі вернуцца ў нацыянальны бюджэт.

Займацца вяртаннем нявыкарыстаных грошай будзе Банк развіцця - пачынаючы з 2034 года яго задачай будзе штогод, на працягу шасці гадоў забяспечваць вяртанне ў нацыянальны бюджэт грашовых сродкаў, эквівалентных сумам, якія накіроўваюцца ў спецфонд. Пералічэнне сродкаў у нацыянальны бюджэт ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года штомесяц роўнымі ратамі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках