6 траўня 2024, панядзелак, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы стварылі тканіну-хамелеон

3
Навукоўцы стварылі тканіну-хамелеон

Даследчыкі здолелі стварыць тканіну, якая можа змяняць свой колер у залежнасці ад таго, якім чынам яна сагнутая.

Больш падрабязна з працай вучоных можна азнаёміцца ў часопісе Optica, піша gazeta.ru.

Асновай для тканіны стаў паўправаднік сілікон. У драбнюткія разрэзы на ягонай паверхні навукоўцы ўставілі таксама сіліконавыя часціцы шырынёй 120 нанаметраў, якія здольныя адлюстроўваць хвалі рознага спектру і, адпаведна, афарбоўвацца ў розныя колеры: зялёны, жоўты, чырвоны або аранжавы. Колер, у які афарбуецца тканіна, залежыць ад таго, якім чынам яна сагнутая або сфармаваная, і змяняецца ён імгненна.

На гэты момант навукоўцы стварылі эксперыментальны ўзор матэрыялу плошчай адзін квадратны сантыметр. Навукоўцы плануюць далей працаваць над сваім вынаходствам, каб павялічыць колькасць колераў, у якія зможа афарбоўвацца матэрыял.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках