7 траўня 2024, aўторак, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогер з Гомля атрымаў «срэбную кнопку Youtube»

7

Адміністрацыя самага папулярнага ў свеце відэахостынгу ўручыла падарунак маладому відэаблогеру Дзмітрыю Ермузевічу за колькасць падпісчыкаў.

Пра гэта жыхар Гомля напісаў на сваёй старонцы «Вконтакте».

«YouTube парадаваў падарункам. Праўда трохі запозненым, прыз за 100 000 падпісчыкаў, а вас ужо амаль у 3 разы больш», - паведаміў Зміцер Ермузевіч.

Гомельскі блогер у свае 16 гадоў здолеў дамагчыся проста фенаменальнага выніку: Цяпер на ягоны канал на Youtube падпісана амаль 260 тысяч чалавек. Больш за 100 тысяч падпісчыкаў у «Вконтакте», амаль 120 тысяч падпісчыкаў у Instagram і каля 40 тысяч чытачоў у Twitter.

Цяпер Зміцер Ермузевіч упэўнена крочыць да «залатой кнопкі», якая дастаецца тым, у каго мільён і больш падпісчыкаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках