6 траўня 2024, панядзелак, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выходных ДАІ будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме

5
На выходных ДАІ будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме

13-15 сакавіка Дзяржаўтаінспекцыя працуе ва ўзмоцненым рэжыме.

Пра гэта паведамляе ўправа ДАІ МУС Беларусі, піша БелаПАН.

У выхадныя дні экіпажы спецыяльнага падраздзялення дарожна-патрульнай службы «Страла» МУС будуць накіраваныя на адпрацоўку найбольш аварыйна-небяспечных адцінкаў дарог. Інспектары арыентаваныя на прафілактыку і спыненне грубых парушэнняў правілаў дарожнага руху. Асаблівая ўвага будзе нададзеная выяўленню выпадкаў кіравання транспартам у стане ап'янення і асобамі, якія не маюць пасведчання на кіраванне, парушэнняў правілаў праезду пешаходных пераходаў і скрыжаванняў, абгону і манеўравання, парушэнняў ПДР пешаходамі.

Паводле прагнозаў метэаролагаў у выходныя дні чакаецца пагаршэнне ўмоў надвор'я: узмацненне ветру, магчымыя ападкі.

УДАІ МУС паведамляе, што за мінулыя суткі на дарогах краіны адбылося 205 ДТЗ з матэрыяльнай шкодай. Учынена 11 ДТЗ, у якіх адзін чалавек загінуў і 11 атрымалі раненні.

Выяўлена больш за 6.000 парушэнняў ПДР. За кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення затрыманыя 74 кіроўцы. За перавышэнне хуткасных рэжымаў руху аштрафавана 728 кіроўцаў. Выяўлены 455 кіроўцаў і пасажыраў, якія праігнаравалі абавязковае патрабаванне аб прышпільванні рамянямі бяспекі. За парушэнне правілаў дарожнага руху да адказнасці прыцягнуты 1.564 пешаходы, з іх 409 за адсутнасць святлоадбіўных элементаў у цёмны час сутак.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках