Міхаіл Прохараў пакінуў «Грамадзянскую платформу»
7- 13.03.2015, 15:32
- 20,998
Заснавальнік «Грамадзянскай платформы», расейскі бізнэсовец Міхаіл Прохараў заявіў пра свой выхад з партыі.
Фактычна былы кандыдат у прэзідэнты РФ заклікаў да роспуску арганізацыі, прапанаваўшы ўсім яе сябрам зрабіць, так, як ён, паведамляе BBC.
«На мой погляд, мы не павінны сваёй рэпутацыяй падтрымліваць бессэнсоўны палітычны праект», - заявіў Прохараў на пасяджэнні федэральнага грамадзянскага камітэта.
«Партыя павінна быць альбо ліквідаваная, альбо змяніць сваю назву», - дадаў ён.
Прохараў упершыню заявіў пра свой магчымы хуткі сыход з партыі пасля таго, як «Грамадзянская платформа» ўзяла ўдзел у дэманстрацыі руху «Антымайдан», якая прайшла ў цэнтры Масквы 21 лютага.