7 траўня 2024, aўторак, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швайцарская прэса піша пра прыбаўленне ў сям'і Аліны Кабаевай

61
Швайцарская прэса піша пра прыбаўленне ў сям'і Аліны Кабаевай

Былая спартоўка Аліна Кабаева некалькі дзён таму зарэгістравалася ў клініцы Святой Ганны ў Швейцарыі.

Швайцарскія журналісты шукаюць вядомую расейскую гімнастку, былога дэпутата, а цяпер кіраўніцу холдынгу «Нацыянальная Медыя група» ў клініцы Святой Ганны ў мястэчку Сарэнга на поўдні Швайцарыі, паведамляе «Эхо Москвы».

Менавіта тут Кабаева павінна нарадзіць трэцяе дзіця, піша таблоід Blick, спасылаючыся на мясцовую жыхарку і на чуткі, якія з'явіліся ў горадзе. Клініка Святой Ганны, як сказана ў публікацыі, славіцца сваім гінекалагічным аддзяленнем. Сюды, нібыта, прыязджалі лячыцца і нараджаць многія багатыя расейкі, свае рэкламна-інфармацыйныя матэрыялы гэта медустанова распаўсюджвае у тым ліку на расейскай мове. Кабаеву, на думку журналістаў таблоіда, маглі адправіць у Тычына яшчэ і для таго, каб пазбавіць яе ад увагі расейскай прэсы.

Раней СМІ неаднаразова паведамлялі, што ў Аліны Кабаевай ёсць ужо два дзіцяці. Зрэшты, гэтыя звесткі так і заставаліся непацверджанымі, а сама спартоўка гэтыя чуткі зняпраўджвала. Аліне Кабаевай цяпер 31 год.

Менавіта з родамі Кабаевай звязвае знікненне прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна швайцарская прэса.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках