6 траўня 2024, панядзелак, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банк Расеі панізіў ключавую стаўку да 14% гадавых

2
Банк Расеі панізіў ключавую стаўку да 14% гадавых

Расейскі Цэнтрабанк прыняў пастанову знізіць ключавую стаўку на адзін адсоткавы пункт - да 14% гадавых.

"Савет дырэктараў Банка Расеі 13 сакавіка 2015 прыняў пастанову знізіць ключавую стаўку c 15% да 14% гадавых, улічваючы, што баланс рызык па-ранейшаму зрушаны ў бок больш значнага падзення эканомікі", - гаворыцца ў паведамленні паводле вынікаў пасяджэння савета дырэктараў рэгулятара.

Ключавая стаўка з'яўляецца адным з найважнейшых паказчыкаў рынкавай эканомікі краіны, бо вызначае кошт дзяржаўных крэдытаў для камерцыйных банкаў і, адпаведна, з'яўляецца вызначальнай пры ўсталяванні працэнтных ставак у банкаўскіх крэдытах, аказваючы ўплыў на іх даступнасць і ўзровень інфляцыі ў краіне, паведамляе BBC.

Валютны рынак не адрэагаваў на дзеянні ЦБ, гэта сведчыць аб тым, што такая пастанова чакалася, адзначае кіраўнік дылінгавага цэнтра "Металлинвестбанка" Сяргей Раманчук.

"Нягледзячы на тое, што намінальна стаўка паніжаная, грашовая маса расце не вельмі моцна, і небяспекі гіперінфляцыі Цэнтрабанк пакуль не бачыць. Уплыў манетарных фактараў на развіццё інфляцыі цяпер не такі значны, што і дазваляе ЦБ зніжаць стаўку, хоць гэта і супярэчыць яго леташняму падыходу", - растлумачыў экспэрт.

Гэта ўжо другое паніжэнне ключавой стаўкі з пачатку года: 30 студзеня яна ўжо была зніжаная з 17% да 15%.

15 снежня 2014 Банк Расеі павысіў ключавую стаўку да 17% гадавых. Тады Цэнтрабанк тлумачыў пастанову неабходнасцю збіць паніку на валютным рынку, праз якую рубель за адзін дзень патаннеў на 10%.

На думку Сяргея Раманчука, сёння ёсць грамадскі запыт на тое, каб стаўка паступова зніжалася, бо высокі ўзровень працэнтнай стаўкі абцяжарвае крэдытаванне.

"З іншага боку, трэба ўлічваць, што стаўка павінна быць дастатковай для таго, каб утрымліваць укладчыкаў на рублёвых дэпазітах. Гэта галоўная рызыка, з якой мы сутыкнуліся ў канцы мінулага года, але цяпер ЦБ бачыць, што яна паменшылася", - гаворыць экспэрт.

У Мінэканамразвіцця адзначаюць, што ўсякае зніжэнне стаўкі ЦБ прывядзе да памяншэння фінансавага ціску на расейскі бізнэс.

"Вядома ж, усякае патанненне крэдытных рэсурсаў - гэта вельмі сур'ёзная дапамога для нашых экспарцёраў, і ў першую чаргу экспарцёраў сярэдняга сегмента, сярэдняга бізнэсу, а яны, уласна, павінны скласці той галоўны "трамплін" росту для нашых экспартных аб'ёмаў", - сказаў журналістам першы намеснік кіраўніка ведамства Аляксей Ліхачоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках