6 траўня 2024, панядзелак, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Мацярухін прадоўжыў кантракт з менскім «Дынама»

Аляксандр Мацярухін прадоўжыў кантракт з менскім «Дынама»

Новае пагадненне ўкраінскага форварда з «зубрамі» разлічанае на тры гады.

Пра гэта Аляксандр Мацярухін распавёў прэс-службе клуба.

«Кожны хакеіст хоча замацавацца ў той камандзе, дзе яму давяраюць, і яму прыемна там знаходзіцца. Па вялікім рахунку, Менск - мой другі дом, мае жонка і дзіця - беларусы, я тут даўно гуляю і многіх ужо ведаю. Мяркую, што падпісаў кантракт дома. Калі мне прапанавалі такі кантракт, значыць, мне давяраюць у плане гульні. Я павінен выходзіць на лёд і апраўдваць гэты давер. Я вельмі задаволены і вельмі шчаслівы! Мая жонка і дзіця таксама вельмі задаволеныя. Тым больш, што ў КХЛ мяркуюць, што гуляць у «Дынама» і жыць у Менску - гэта найлепшы варыянт для легіянераў. Варункі тут выдатныя. На самай справе, я вельмі шчаслівы», - сказаў ён.

У мінулым сезоне Аляксандр Мацярухін згуляў за менскае «Дынама» 41 матч (у тым ліку 5 у плэй-оф) і набраў 14 (11+3) бамбардзірскіх балаў. Усяго за два сезоны ў Менску Мацярухін адыграў у КХЛ 94 матчы і набраў 42 (31+11) балы.

Акрамя менскага «Дынама», у Кантынентальнай хакейнай лізе Аляксандр Мацярухін у сезоне-2012/2013 гуляў за ўкраінскі «Данбас».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках