6 траўня 2024, панядзелак, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карабель ВМС Расеі заўважаны ля межаў Латвіі

2
Карабель ВМС Расеі заўважаны ля межаў Латвіі

Расейскі вайсковы карабель «Сообразительный» ідэнтыфікаваны недалёка ад мяжы краіны.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Узброеных сіл Латвіі ў сетцы мікраблогаў «Твітэр».

«Узброеныя сілы 13 сакавіка ідэнтыфікавалі ў 3 марскіх мілях ад тэрытарыяльных вод Латвіі карабель ВМС РФ «Сообразительный» класу «Стерегущий», - гаворыцца ў паведамленні.

Раней, 27 лютага, ля берагоў Латвіі былі зафіксаваныя караблі і падводная лодка ВМФ Расеі. 5 сакавіка над Балтыяй быў перахоплены расейскі вайсковы самалёт. Цягам апошніх месяцаў самалёты вайскова-паветраных сіл NАТO звыш дзясятка разоў перахаплялі расейскія вайсковыя самалёты над Балтыяй. Паводле звестак альянсу, у 2014 годзе самалёты NАТO падымаліся ў паветра на перахоп расейскіх самалётаў у тры разы часцей, чым годам раней.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках