6 траўня 2024, панядзелак, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-прэзідэнт ФІФА: Мы не можам праводзіць ЧС-2018 у Расеі

14
Віцэ-прэзідэнт ФІФА: Мы не можам праводзіць ЧС-2018 у Расеі

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі футбольных асацыяцый Джэфры Уэб заявіў, што на гэты момант у Расеі нельга праводзіць чэмпіянат свету.

Прычынай з'яўляецца высокі ўзровень праяўлення расізму. Аб гэтым піша ESPN.

«Міністр спорту Расеі Віталь Мутко, які таксама ўваходзіць у выканаўчы камітэт ФІФА, прызнае гэта. Нельга праводзіць чэмпіянат свету пры цяперашнім становішчы спраў у Расеі», - заявіў Уэб.

Ён таксама адзначыў, што ФІФА выдзеліць Расеі некалькі супрацоўнікаў, якія будуць дапамагаць аргкамітэту ЧС-2018 у засваенні праграм супрацьдзеяння расізму. Супрацоўніцтва пачнецца ўжо ў гэтым годзе, піша Lenta.ru.

У пачатку сакавіка прэзідэнт ФІФА Ёзэф Блатэр прыстрашыў Расею прымяненнем санкцый. Асновай для крытыкі Блатэра стаў даклад арганізацыі «Футбол супраць расізму ў Еўропе», у якім апісваюцца праблемы расізму і ксенафобіі ў расейскім футболе. У дакуменце гаворыцца аб 200 выпадках дыскрымінацыйных паводзінаў заўзятараў.

Чэмпіянат свету ў футболе пройдзе з 8 чэрвеня да 8 ліпеня 2018 г. на 12 стадыёнах у 11 гарадах Расеі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках