7 траўня 2024, aўторак, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч просіць паскорыць стварэнне валютнага саюза ЕАЭС

22
Мясніковіч просіць паскорыць стварэнне валютнага саюза ЕАЭС

Старшыня "савета рэспублікі" хоча паскорыць інтэграцыю ў рамках ЕАЭС.

Пра гэта заявіў сёння журналістам, адказваючы на пытанні карэспандэнта БелТА, старшыня "савета рэспублікі" Міхаіл Мясніковіч.

"Валютны саюз - адна з апошніх фаз інтэграцыі. Мы мяркуем, што тая дата, якая ўсталяваная дамовай аб стварэнні ЕАЭС, г.зн. 2024, - гэта позна. У варунках, калі няма дастатковай стабільнасці на фінансавых рынках, безумоўна, мы павінны набліжаць гэты тэрмін і разглядаць пытанні аб адзінай аплатнай сістэме, павелічэнні долі нацыянальных валют ва ўзаемных разліках", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

З ягоных слоў, пытанні далейшай інтэграцыі ў валютнай і фінансавай сферах абмяркоўваліся з расейскім бокам, прынамсі, з прэм'ер-міністрам Дзмітрыем Мядзведзевым і старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Валянцінай Мацвіенка. "Мы казалі пра тое, што трэба наблізіць тэрміны інтэграцыі, каб першыя этапы валютнага саюза маглі запрацаваць цягам найбліжэйшых трох-чатырох гадоў", - дадаў ён.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках