6 траўня 2024, панядзелак, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Судна Жака-Іва Кусто прададуць на аўкцыёне

4
Судна Жака-Іва Кусто прададуць на аўкцыёне

Гэты крок дапаможа знайсці патрэбную суму на запазычанасць за рамонт судна.

Знакамітае судна Calypso ("Каліпса"), якое належала акіянолагу Жаку-Іву Кусто можа быць выстаўленае на аўкцыён, каб сплаціць запазычанасці за яго рамонт, які так і не быў закончаны, паведамляе korrespondent.net.

З адпаведным пазовам звярнуўся ў суд уладальнік верфі Piriou Паскаль Пірыў. На ягоную думку, гэты крок дапаможа знайсці патрэбную суму на запазычанасць за рамонт судна.

Першапачаткова, меркавалася, што Calypso адрамантуюць і ператвораць у музей. Аднак у 2009 годзе была прынятая пастанова аб спыненні рамонтных работ праз супярэчнасці паміж удавой Кусто Франсін і ўладальнікамі суднаверфі Piriou.

У мінулым годзе суд пастанавіў вывезці Calypso з верфі да 12 сакавіка 2015 і выплаціць 273 тысячы еўраў за праведзеныя працы.

Французскі акіянолаг Кусто, знаходзячыся на борце Calypso, у 1966 годзе пачаў здымаць цыкл фільмаў "Падводны свет".

У 1943 годзе ён стаў вядомы дзякуючы вынаходству акваланга, а ў 1955 годзе першым у свеце зняў поўнаметражны каляровы фільм пра падводнае жыццё.

Кусто памёр у 1997 годзе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках