7 траўня 2024, aўторак, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будаўніцтвам гатэля ў Берасцейскай цытадэлі зоймецца Генпракуратура

9
Будаўніцтвам гатэля ў Берасцейскай цытадэлі зоймецца Генпракуратура

Генпракуратуру просяць праверыць законнасць будаўніцтва ў Берасцейскай цытадэлі.

Ініцыятарам звароту з'яўляецца старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч, які мяркуе, што падчас запланаванага будаўніцтва гатэля і моладзевага вайскова-патрыятычнага цэнтра парушаюцца нормы дзейнага заканадаўства ў дачыненні гістарычна-культурных каштоўнасцяў, піша сайт ПЦ «Вясна».

Аўтар звяртае ўвагу, што будаўнічыя працы вядуцца цяпер на тэрыторыі гістарычна-культурнай каштоўнасці, якой з'яўляецца комплекс фартыфікацыйных збудаванняў Берасцейскай цытадэлі. Тэхнічныя нормы прапісваюць спачатку распрацаваць і зацвердзіць агульны праект дэталёвай планавання (ПДП), а пасля пераходзіць да праектавання асобных аб'ектаў. Аднак, як заўважае Антон Астаповіч, у гэтым выпадку ПДП не распрацаваныя і не зацверджаныя, працэдура дазволаў і ўзгадненняў парушаная, але, нягледзячы на гэта, будоўля ідзе.

Старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры просіць Генеральную пракуратуру ініцыяваць праверку працэдуры выдачы дазвольнай і ўзгадняльнай дакументацыі на правядзенне работ з боку органаў дзяржаўнай экспэртызы, дзяржбуднагляду і Міністэрства культуры РБ на тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання Берасцейскай цытадэлі. Антон Астаповіч таксама намагае на тым, каб пракуратура выдала прадпісанне на спыненне работ рэканструкцыі будынка былога штаба палка лёгкай артылерыі з рэстаўрацыяй фасада ды іншых памяшканняў да распрацоўкі і зацвярджэння праекта дэталёвага планавання тэрыторыі гістарычна-культурнай каштоўнасці. Акрамя таго, аўтар звароту просіць прыцягнуць да службовай адказнасці асоб, вінаватых у парушэнні працэдуры выдачы дазвольных ды ўзгадняльных дакументаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках