7 траўня 2024, aўторак, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі падказаў пра сваю магчымую адстаўку

3
Папа Рымскі падказаў пра сваю магчымую адстаўку

Папа Рымскі Францішак, магчыма, пяройме прыклад свайго папярэдніка Бэнэдыкта XVI.

Папа Рымскі Францішак падказаў пра магчымасць сваёй адстаўкі, паведамляе "Эхо Москвы".

Паводле ягоных слоў, ён, магчыма, пяройме прыклад свайго папярэдніка Бэнэдыкта XVI і не будзе заставацца на Святым Прастоле пажыццёва.

"У мяне ёсць адчуванне, што мой пантыфікат будзе кароткім: чатыры-пяць гадоў. Не магу сказаць дакладна, але мне здаецца, што Гасподзь паставіў мяне на гэтае месца не назаўсёды", - сказаў Францішак у інтэрв'ю мексіканскай тэлевізіі, якое было прымеркавана да другой гадавіны абрання на папскі прастол. Кіраўнік каталіцкай царквы назваў пастанову Бенедыкта XVI мужным учынкам.

Разам з тым Папа выказаўся супраць фармальна-юрыдычнага абмежавання ўзросту знаходжання на Святым Прастоле 80 гадамі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках