8 траўня 2024, Серада, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Нью-Ёрка вярнуў Тому Гэнксу згубленую крэдытную карту

12
Жыхар Нью-Ёрка вярнуў Тому Гэнксу згубленую крэдытную карту

Амерыканскі актор Том Гэнкс згубіў у Нью-Ёрку сваю крэдытную карту. Аднак жыхар горада знайшоў яе на вуліцы і вярнуў уладальніку.

Пра гэта Том Гэнкс распавёў у Twitter.

"Хлопец на імя Тоні знайшоў маю крэдытную карту на вуліцы ў Нью-Ёрку і вярнуў яе! Ты робіш гэты горад яшчэ больш вялікім! Дзякуй", - напісаў Гэнкс.

Том Гэнкс вядомы ролямі ў такіх фільмах, як "Зялёная міля", "Выратаваць радавога Раяна", "Апалон 13", "Код да Вінчы". Дзве прэміі "Оскар" ён атрымаў за галоўныя ролі ў фільмах "Форэст Гамп" і "Філадэльфія".

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках