8 траўня 2024, Серада, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ атрымаў запыт ад Кіева на размяшчэнне міратворцаў на Данбасе

6
ЕЗ атрымаў запыт ад Кіева на размяшчэнне міратворцаў на Данбасе

Пакуль ніякіх пастаноў паводле запыту не прынята.

Офіс вярхоўнай прадстаўніцы ЕЗ у пытаннях замежнай палітыкі Федэрыкі Магерыні атрымаў ліст ад кіраўніка МЗС Украіны Паўла Клімкіна з просьбай аб магчымым размяшчэнні міратворчай місіі, паведамляе "Інтэрфакс-Украіна".

Як заявіў высокапастаўлены еўрапейскі дыпламат, у той жа час ніякіх пастаноў пакуль не прынята, а пазіцыя ЕЗ палягае ў неабходнасці ўзмацнення падтрымкі місіі АБСЕ для выканання Менскіх пагадненняў.

"Наша мэта застаецца - рэалізацыя Менскіх пагадненняў пры поўнай падтрымцы місіі АБСЕ і гатоўнасці зрабіць больш", - сказаў ён. Акрамя таго, з ягоных слоў, ЕЗ разглядае дадатковыя захады для рэалізацыі менскіх пагадненняў.

Напярэдадні ў ЕЗ заяўлялі, што пытанне адпраўкі міратворчай місіі ва Украіну абмяркоўваецца, але пакуль на нефармальным узроўні.

Пастанову аб адпраўцы міратворцаў на ўсход Украіны павінны падтрымаць усе пяць сталых чальцоў пры Радзе Бяспекі ААН, у тым ліку і Расея, якая валодае правам вета. Масква і сепаратысты выступаюць супраць размяшчэння міратворцаў на Данбасе.

Запрасіць міратворцаў ААН на Данбас прапанаваў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка. 19 лютага Рада нацыянальнай бяспекі і абароны краіны падтрымала гэтую прапанову.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках