7 траўня 2024, aўторак, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замежная запазычанасць Беларусі дасягнула $40 мільярдаў

70
Замежная запазычанасць Беларусі дасягнула $40 мільярдаў

Валавая замежная запазычанасць склала 52,8% ВУП.

Ва ўсіх сектарах эканомікі ён павялічылася за мінулы год на 440,3 млн даляраў. На 1 студзеня 2015 года склала 40 млрд 61,4 млн даляраў ЗША, або 52,8% ВУП. Для параўнання: на пачатак 2014 сукупная замежная запазычанасць складала 39 млрд 621,1 млн даляраў, або 54,4% ВУП, паведамляе БелаПАН.

Паводле звестак Нацбанку, на абслугоўванне валавой замежнай запазычанасці Беларусі ў 2014 годзе было накіравана 11 млрд 57,2 млн даляраў, што склала 14,6% ВУП, або 25,4% экспарту тавараў і паслуг.

Плацяжы асноўнай запазычанасці летась склалі 9 млрд 634,7 млн даляраў, у адсотках - 1 млрд 422,5 млрд даляраў.

Замежная запазычанасць сектара органаў дзяржаўнага кіравання павялічылася на 0,6% у параўнанні са звесткамі на пачатак мінулага года і на 1 студзеня 2015 г. склала 13 млрд 117,1 млн даляраў ЗША.

На абслугоўванне замежнай запазычанасці органаў дзяржаўнага кіравання ў 2014 годзе было выдаткавана 5 млрд 80,1 млн даляраў, у тым ліку 4 млрд 563,4 млн - на выплату асноўнай запазычанасці, 516,7 млн - на выплаты адсоткаў.

У разліку на душу насельніцтва замежная запазычанасць за год вырасла і склала 4.225,4 даляра на 1 студзеня 2015 г. супраць 4.184,7 даляра на 1 студзеня 2014 года.

Валавая замежная запазычанасць Беларусі ўяўляе сабой нявыплачаную суму фактычных існых і неабумоўленых абавязанняў, якая патрабуе выплаты асноўнай запазычанасці ды адсоткаў дэбіторам у наступны перыяд часу і ўяўляе сабой абавязанні рэзідэнтаў Беларусі перад нерэзідэнтамі.

Валавая замежная запазычанасць уключае ў сябе пазыку органаў дзяржаўнага кіравання, органаў грашова-крэдытнага рэгулявання, банкаў і іншых сектараў эканомікі.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках