7 траўня 2024, aўторак, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААТ «Брэсцкае піва» выставяць на продаж

12
ААТ «Брэсцкае піва» выставяць на продаж

Прадпрыемства-банкрут найбліжэйшым часам будзе выстаўленае на продаж.

Пра гэта сёння падчас жывой лініі паведаміў старшыня Берасцейскага аблвыканкама Анатоль Ліс, паведамляе БелТА.

Пытанне пра ААТ "Брэсцкае піва" падняў прадпрымальнік з Пінска, які датэлефанаваўся на жывую лінію. У свой час ён уклаў з прадпрыемствам дамову на грузаперавозкі, якую добрасумленна выконваў. Прадпрыемства абанкруцілася і засталося віннае прадпрымальніку Br39 млн.

"Гэта прадпрыемства будзе выстаўленае на продаж. Ёсць фірмы, вядомыя піваварныя кампаніі, якія выяўляюць жаданне яго набыць. Таму, я думаю, калі гэта здарыцца і прыйдзе вядомая кампанія на "Брэсцкае піва", пачнуць працаваць нармальна, тады пазыкі паволі будуць вернутыя", - сказаў Анатоль Ліс.

Паводле інфармацыі губернатара, прадпрыемства будзе выстаўленае на аўкцыён ўжо найбліжэйшым часам. "Гэта будзе праводзіцца ў сакавіку-красавіку", - дадаў ён.

Брэсцкі піўвінкамбінат, які ў выніку быў ператвораны ў ААТ "Брэсцкае піва", быў заснаваны ў 1970 годзе. Паводле пастановы эканамічнага суда Берасцейскай вобласці ў лістападзе 2014 прадпрыемства прызнанае эканамічна неплатаздольным (банкрутам). Быў зацверджаны план і тэрмін правядзення санацыi працягласцю 18 месяцаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках