7 траўня 2024, aўторак, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лілія Шаўцова: Лукашэнку ніколі не выйсці за межы арбіты Крамля

26
Лілія Шаўцова: Лукашэнку ніколі не выйсці за межы арбіты Крамля

Лукашэнка паводзіцца як махляр, блазан і шулер, безупынна шантажуючы пры гэтым і Крэмль, і Захад.

Ён шукае новую формулу выжывання, аднак ніколі не выйдзе за межы расейскай арбіты, заявіла ў інтэрв'ю charter97.org у Вільні падчас міжнароднага форуму «Выклікі і абавязанні ў сучаснай журналістыцы» вядомая расейская палітолаг, старшая навуковая супрацоўніца Брукінскага інстытута (ЗША) Лілія Шаўцова.

Адказваючы на пытанне аб сваёй ацэнцы сітуацыі, у якім становішчы цяпер знаходзіцца Беларусь, што можна сказаць пра паводзіны Аляксандра Лукашэнкі і дзеянні Захаду, які зноў абвяшчае патрэбу дыялогу з беларускімі ўладамі, а прадстаўнікі ЕЗ і ЗША пры гэтым наведваюць Менск, Шаўцова сказала:

«Па-першае, Лукашэнка паводзіцца як махляр, блазан і шулер, і як чалавек, які шантажуе і Пуціна, і Захад, і ўласную палітычную эліту. Ён гуляе і за кожны псэўдаантыкрамлёўскі выбрык атрымлівае адпаведныя субсідыі з Крамля. Ён так сябе паводзіў і так будзе сябе паводзіць».

«Але як шулер ён здолеў чарговым разам пераканаць Еўропу, што, магчыма, пачынае рухацца ў бок Еўропы, якая, відавочна, чарговым разам будзе гатовая наводзіць з ім масты, у той час як ён будзе спрабаваць праводзіць палітыку, якую можна ахарактарызаваць як «ласкавае цяля дзвюх матак ссе». Я думаю, што Лукашэнка проста шукае новую формулу выжывання. Але ён ніколі не выйдзе за межы крамлёўскай арбіты. Ніколі», - упэўненая палітолаг.

Поўны тэкст інтэрв'ю з Ліліяй Шаўцовай чытайце на сайце charter97.org на наступным тыдні.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках