8 траўня 2024, Серада, 5:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая гонка ўзбраенняў можа ператварыць Расею ў дадатак Кітая

1
Новая гонка ўзбраенняў можа ператварыць Расею ў дадатак Кітая

Экспэрты фонду "Майдан замежных спраў" спрагназавалі эканамічныя наступствы для Расеі праз эскалацыю гвалту і мілітарысцкага курсу Крамля.

Новая гонка ўзбраенняў са Штатамі для РФ, мусібыць, абернецца катастрофай, а сама Масква стане перад рэальнай пагрозай пераўтварэння ў крыніцу сыравіны для Кітая і з прычыны гэтага - у яго фактычнага сатэліта. Пра гэта ў артыкуле "Амэрыканска-расейскія стасункі - стратэгічная несумяшчальнасць" для штотыднёвіка "Зеркало недели" пішуць кіраўнік фонду "Майдан замежных спраў" Богдан Ярэменка, а таксама экспэрты фонду Алег Белакалос і Аляксандр Хара.

Аўтары адзначаюць, што ў ЗША традыцыйна асаблівая ўвага будзе аддавацца пытанню далейшага ўмацавання стратэгічнай бяспекі, сярод іншага, шляхам планамернага памяншэння ядзернага патэнцыялу старон, які да пачатку года складаўся з 1643 ядзерных боегаловак і 912 сродкаў іх дастаўкі.

Зрэшты, ядзерны шантаж Крамля, як у выглядзе публічнай рыторыкі і гістэрыі накшталт "не смяшыце нашы Іскандэры", так і аднаўленні патрулявання "рарытэтнай тэхнікай савецкага ўзору" ўздоўж меж ЗША і іх хаўруснікаў з NATO, а таксама планы істотнай мадэрнізацыі ядзернага шчыта, - не толькі выклікаюць трывогу, але і маюць патрэбу ў адэкватным стратэгічным адказе, найперш Белага дома.

У пэрспэктыве можна таксама прагназаваць рост напружання ў Арктыцы на фоне рэакцыі на амбіцыі Расеі з боку ЗША, Канады, Японіі і Скандынаўскіх краін.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках